Декабрь
Сб
02
2023

Са станоўчымі вынікамі

Разам з працаўнікамі вёскі сваё прафесійнае свята адзначаць і калектывы сямі сельгасарганізацый Беларускай чыгункі.

Асноўныя сезонныя работы – уборку ўраджаю, сяўбу азімых, пад’ём зябліва, нарыхтоўку кармоў – гаспадаркі практычна завяршылі. Як патлумачылі ў аддзеле арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, гандлю і грамадскага харчавання Упраўлення Беларускай чыгункі, уборка ўраджаю збожжавых і зернебабовых была праведзена ў максімальна сціснутыя тэрміны. Агульны намалот перавысіў 39,3 тыс. тон, сярэдняя ўраджайнасць дасягнула
45 ц/га (па краіне – 39,6 ц/га).
Валавы намалот насення рапсу склаў больш за 1,2 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 13,6 ц/га, кукурузы – 345,9 тоны з ураджайнасцю 49,4 ц/га. Бульбы гаспадаркі магістралі сабралі звыш 12,1 тыс. тон, сярэдняя ўраджайнасць – 240,4 ц/га (па краіне 225 ц/га), цукровых буракоў – больш за 16 тыс. тон (238,4 ц/га).
Завершана сяўба азімых. Пад іх адведзена 7156 га, у тым ліку пад рапс – 1449 га, пшаніцу – 3726 га, жыта – 651 га, трыцікале – 1330 га. Узарана 5580 га зябліва. Травяных кармоў на зімова-стойлавы перыяд нарыхтавана больш за 32,4 тыс. тон кармавых адзінак. У тым ліку на адну ўмоўную галаву – 25,5 ц кармавых адзінак (па краіне – 22,13 ц к. адз.).
– Бягучы год выдаўся няпростым для аграрыяў, – падсумавала кіраўнік профільнага аддзела Упраўлення Беларускай магістралі Алена Лагацкая. – Адмоўны ўплыў аказалі складаныя кліматычныя ўмовы ў перыяды росту і выспявання збожжавых і зернебабовых культур, вегетацыйнага развіцця шматгадовых траў. Тым не менш сельгаспрадпрыемствы магістралі спрацавалі прафесійна, мінімізаваўшы ўрон, нанесены надвор’ем. Дзейсную падтрымку па ўмацаванні вытворчых магутнасцей ім аказвае Беларуская чыгунка.

Інга МІНДАЛЁВА

Яндекс.Метрика