«Мова – духоўны скарб народа»

Пад такой назвай у Гомельскім дзяржаўным прафесійным ліцэі чыгуначнага транспарту прайшоў адкрыты ўрок па прадмеце «Беларуская мова. Прафесійная лексіка».

У ім удзельнічалі навучэнцы групы № 12 «Праваднік пасажырскага вагона. Касір білетны» разам з майстрам вытворчага навучанняАнастасіяй Тарасавец.
Свой урок выкладчык вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Наталля Самусева падрыхтавала і правяла ў форме конкурсу. Пры правядзенні занятка выкарыстоўваліся сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі – электронныя адукацыйныя рэсурсы. Вучэбная група была падзелена на тры каманды: «Мовазнаўцы», «Лінгвісты» і «Эрудыты». Навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў выкананні заданняў «Паэтычная старонка», «Арфаграфічны трэнажор», «Творчая майстэрня», «Хто хутчэй», рабілі пераклады прафесійных слоў з рускай мовы на беларускую, адказвалі на пытанні і хутка знаходзілі правільныя варыянты.
Вельмі прыемна было пачуць прыгожае дэкламаванне вершаў беларускіх паэтаў аб роднай мове. Хлопцы і дзяўчаты паглыбілі веды пра ролю роднай мовы ў жыцці і развіцці грамадства.
Атрыманыя веды на ўроках па вучэбным прадмеце «Беларуская мова. Прафесійная лексіка» навучэнцы змогуць выкарыстаць на вытворчым навучанні і падчас сваёй працы на чыгунцы.

Наталля ЖУКАВА

Яндекс.Метрика