Ноябрь
Вс
29
2020

Паравозы з усяго свету

на марках, сабраных у філатэлічных альбомах, сталі падарункамі юным лунінчанам.

FIL277_1 (2)Ураджэнец Лунінца, намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз філатэлістаў» Леў Коласаў прачытаў у раённай газеце пра вучняў, якія захапляюцца гісторыяй развіцця чыгункі. Леў Леанідавіч вырашыў адзначыць дзяцей за вернасць першапраходцам, дзякуючы якім Лунінец стаў горадам. Філатэліст звярнуўся да сяброў-калекцыянераў з прапановай падзяліцца тэматычнымі маркамі са сваіх збораў.
Разам са Львом Леанідавічам маркі перадалі старшыня Беларускага саюза філатэлістаў Сяргей Піліповіч, кіраўнік Брэсцкага абласнога аддзялення саюза Віктар Копаць, дырэктар будаўнічай фірмы з Баранавічаў Уладзімір Кунік.
Немагчыма было адарвацца ад прагляду марак розных краін, у тым ліку самых экзатычных, дзе былі адлюстраваны незвычайныя тыпы паравозаў! Альбомы ўручылі шасцікласніку Лунінецкай гімназіі Віталю Кацубу і чацвёртакласніку школы № 2 Раману Кавалёву. Дарэчы, Раман па стану здароўя не наведвае навучальную ўстанову, настаўнікі прыходзяць дадому. Вядома ж, для хлопчыка такая ўвага вельмі важная.
Несумненна, філатэлічныя падарункі дадаткова прыцягнуць увагу юных сучаснікаў да захаплення, аматары якога нават маюць сваё вялікае грамадскае аб’яднанне. І верагодна, што хтосьці з юных аматараў гісторыі чыгункі вырашыць звязаць свой лёс са сталёвай магістраллю.

Аляксандр МАТОР,
старшыня прафкама лакаматыўнага дэпо Лунінец

Яндекс.Метрика