Февраль
Вт
11
2025

Ацанілі здавальняюча

Нягледзячы на складаную эканамічную сітуацыю, Беларуская чыгунка выканала нарматыў забяспечанасці работнікаў арганізацый аб’ектамі грамадскага харчавання, зацверджаны пастановай Савета Міністраў.

Дзякуючы прынятым мерам, паказчык ахопу работнікаў галіны гарачымі абедамі захавалі на ўзроўні 35%. Пра гэта ішла гаворка на выніковай нарадзе ў намесніка кіраўніка магістралі Пятра Стоцкага.

На пачатку 2016-га паслугі вытворчага харчавання чыгуначнікам аказвалі 27 сталовак (разлічаныя на 2059 месцаў), 21 буфет (394) і 4 кулінарыі. Летась праводзіўся пастаянны маніторынг згаданых аб’ектаў. Распрацавана сістэма жорсткага кантролю і аказання неабходнай метадычнай дапамогі арганізацыям магістралі па забеспячэнню работнікаў гарачымі абедамі і стварэнню належных умоў для іх ужывання – у адпаведнасці з існуючымі нарматывамі. На набыццё сучаснага энергазберагальнага тэхналагічнага і халадзільнага абсталявання было выдаткавана 220,2 млн. руб.
На працягу ўсяго мінулага года на магістралі зрабілі ўсё, каб выканаць пастанову Савета Міністраў ад 7 лютага 2012 № 127 «Аб стварэнні ўмоў для харчавання работнікаў». Аналагічны абавязак па забеспячэнню чыгуначнікаў гарачымі абедамі і зніжэнню іх кошту прапісаны і ў Пагадненні Беларускай чыгункі па сацыяльна-працоўных адносінах на 2016 – 2018 гады.
Намеснік кіраўніка Беларускай станоўча ацаніў практыку правядзення конкурсу-агляду на лепшую вытворчую сталоўку магістралі, які ладзіцца штогод. Пераможцы і прызёры, а таксама тыя ўдзельнікі, што дастойна праявілі сябе ў прафесійным спаборніцтве, заахвочваюцца прэміяй ад кіраўніцтва магістралі і галіновага прафсаюза.
Дзякуючы зніжэнню гандлёвай нацэнкі на 10 – 30% удалося зменшыць кошт абедаў. Ва ўсіх аддзяленнях работнік мае права пахарчавацца ў лік будучага заробку. У 15 вытворчых сталоўках выкарыстоўваецца сістэма разлікаў з выкарыстаннем карпаратыўных картак, чыпаў.
На ўзроўні кіраўніцтва магістралі было прынята рашэнне, паводле якога кожнае аддзяленне самастойна зацвярджае гандлёвую нацэнку на вытворчае харчаванне ў межах ад 20 да 30%.
Пётр Стоцкі таксама нагадаў, што ў 2016-м працягнецца ўкараненне адзінай аўтаматызаванай сістэмы разлікаў за харчаванне з выкарыстаннем карпаратыўных картак альбо чыпаў, запатрабаваў актывізаваць работу ў гэтым кірунку ў аддзяленнях.
У 2015-м былі праведзены нарады з удзелам райпрафсажаў, галоўнай тэмай якіх сталі пытанні павелічэння ахопу чыгуначнікаў гарачымі абедамі. Летась прадстаўнікі прафсаюза ўдзельнічалі ў камісійных аглядах аб’ектаў вытворчага харчавання, а таксама ў праверках пакояў для прыёму ежы. Сёлета гэта работа працягнецца. Пры гэтым Пётр Васільевіч прапанаваў удзельнікам мерапрыемства больш адказна ставіцца да рэалізацыі планаў, акрэсленых на сумесных нарадах з райпрафсажамі.
У цэлым работу аб’ектаў вытворчага харчавання Беларускай чыгункі за 2015 год ацанілі здавальняюча.

Інга МІНДАЛЁВА

Яндекс.Метрика