Февраль
Сб
08
2025

Вызначылі лепшых

жук в.в.Падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю грамадскага кантролю аховы працы на прадпрыемствах Брэсцкай вобласці.

Брэсцкае абласное аб’яднанне прафсаюзаў аб’явіла падзяку старшыні грамадскай камісіі па ахове працы Лунінецкай дыстанцыі пуці Анатолю Трафімовічу, а таксама грамадскаму інспектару лакаматыўнага дэпо Лунінец Васілю Жуку (на фота).
У свой час яго бацька, таксама Васіль Жук, працаваў пуцявым абходчыкам, так што на чыгунку Васіль Васільевіч прыйшоў невыпадкова. Спачатку скончыў Пружанскі сельгас-тэхнікум, пасля чаго некаторы час працаваў на рамонтна-механічным заводзе.
У лакаматыўным дэпо з 1990-га. Слесар па аглядзе і рамонце рухомага саставу на пунктах тэхнічнага абслугоўвання лакаматываў, маючы практычны вопыт, ён пастаянна ўдасканальваў навыкі і павышаў кваліфікацыю.
З 4-га разрада «вырас» да 6-га, які атрымаў у 2001-м. За добрасумленную працу і асабістую адказнасць пры выкананні даручэнняў у 2011-м яго імя было занесена на Дошку гонару прадпрыемства.
Безумоўна, толькі самыя прафесійныя і дысцыплінаваныя работнікі становяцца грамадскімі інспектарамі па ахове працы. Прыемна, што дзейнасць Васіля Жука ацэнена і на абласным узроўні. Рады за калегу і ў дыстанцыі пуці. Акрамя падзякі з Брэста, грамадскія інспектары атрымалі матэрыяльнае заахвочванне ад райкама прафсаюза Баранавіцкага аддзялення.

Аляксандр МАТОР,
старшыня прафкама лакаматыўнага дэпо Лунінец

Яндекс.Метрика