З імкненнем да росту

Падлеткі з профільнага аздараўленчага лагера «Зямляне» мясцовай гімназіі наведалі лакаматыўнае дэпо Лунінец у традыцыйны Дзень прафарыентацыі.

Школьнікаў цікавілі самыя розныя пытанні, пачынаючы ад памера зарплаты чыгуначнікаў да тэмпературнага рэжыму ў кабіне машыніста цеплавоза. Калі дзеці агледзелі вучэбны клас, яны не хавалі здзіўлення:
– Не думалі, што прафесія машыніста цеплавоза патрабуе такога ўдасканалення! «Век жыві – век вучыся»… А заўважылі, якое сучаснае абсталяванне? А якія найноўшыя тэхналогіі прымяняюцца ў рабоце чыгункі?
Большасць гімназістаў была ў захапленні ад абсталявання цеплавоза. Адзначалі, што хоць і выраслі побач з цягнікамі (чыгунка падзяляе Лунінец на дзве часткі, злучаныя пешаходным мастом), але не ўяўлялі магутнасці лакаматыву і складанасці кіравання iм. Усе 27 удзельнікаў экскурсіі былі уражаны трэнажорнай і більярднай заламi і асабліва – домам адпачынку лакаматыўных брыгад. Дзеці з сельскай мясцовасці, што таксама навучаюцца ў гімназіі, ці не аднадушна вымавілі:
– Нам бы такі інтэрнат!..
Напрыканцы сустрэчы выхавальнік Таццяна Стасюк падзякавала адміністрацыі і прафкаму лакаматыўнага дэпо за дапамогу ў арганізацыі экскурсіі. І галоўнае, што вынеслі з яе наведвальнікі, – перспектыўнасць работы на чугынцы, а таксама тое, што сюды ідуць людзі, захопленыя гэтай справай, з імкненнем развівацца і паспяваць за тэхнічным прагрэсам.

Аляксандр МАТОР,
старшыня прафкама лакаматыўнага дэпо Лунінец

Яндекс.Метрика