Быць з хлебам

У сельгаспрадпрыемствах Беларускай чыгункі пачалася ўборачная кампанія. На 25 ліпеня да яе прыступілі пяць з сямі арганізацый. Ураджай збожжавых і зернебабовых культур сабралі з 1,2 тыс. га (альбо з 14% плошчаў). У лідарах – «Крынкі Агра», дзе ўжо апрацавана больш за 70% палеткаў. На другім месцы – «Радзежскае» (32%), на трэцім – «Рачкавічы» (30%).

Збожжа ўжо намалочана звыш 4,3 тыс. тон. У тым ліку «Рачкавічы» – больш за 2,8 тыс. тон, «Крынкі Агра» – 734 тон, «Радзежскае» – 540 тон. Сярэдняя ўраджайнасць – 35,6 ц/га, што вышэй за сярэднерэспубліканскі паказчык (33,5 ц/га). Найлепшых вынікаў у гэтым плане дасягнулі прадпрыемствы «Авангард» (62,5 ц/га) і «Рачкавічы» (41,1 ц/га). У апошняй са згаданых гаспадарак ужо завяршылася ўборка рапсу. «Свіцязь» выканаў азначаныя работы на 65%.
Працягваецца нарыхтоўка кармоў на зімова-стойлавы перыяд. План па першым укосе перавыкананы на 3%. Другі ўкос пакуль праведзены прыблізна на 40% плошчаў. Сена нарыхтавана больш за 2,6 тыс. тон (57% ад плана), сенажу – 57,4 тыс. тон (116,5%). На 25 ліпеня ўсяго травяністых кармоў назапашана звыш 19,8 тыс. тон кармавых адзінак (57%), у тым ліку на адну ўмоўную галаву – 14,9 ц к. адз.(+ 3,76 да паказчыку 2015 года).

Інга МІНДАЛЁВА

Яндекс.Метрика