Вышэй за рэспубліканскі паказчык
На фінішную прамую выходзіць уборачная кампанія збожжавых і зернебабовых у сельгаспрадпрыемствах Беларускай магістралі.
Па інфармацыі на 8 жніўня саўгас «Рачкавічы» і «Крынкі Агра» работы завяршылі. У згаданых арганізацыях апрацавана больш за 2300 га і 363 га палеткаў адпаведна.
Бясспрэчным лідарам па аб’ёмах намалоту збожжа сталі «Рачкавічы» – звыш 11,4 тыс. тон. На другім месцы – «Авангард» (амаль 4,3 тыс. тон), на трэцім – «Свіцязь» (больш за 2,9 тыс. тон). Агульны намалот сямі гаспадарак перавысіў 22,5 тыс. тон. Сярэдняя ўраджайнасць – 40,6 ц/га, што больш сярэдняга па краіне (34,7 ц/га). Найлепшыя паказчыкі ў «Авангарда» (50,4 ц/га) і саўгаса «Рачкавічы» (49 ц/га).
Дзяржаве прададзена больш за 5,3 тыс. тон (амаль 75% ад плану). Заданне паспелі перавыканаць прадпрыемства «Крынкі Агра» (на 83%) і саўгас «Рачкавічы» (на 8,4%).
Інга МІНДАЛЁВА