Сентябрь
Чт
12
2024

Наперадзе – уборка бульбы

Фінішуе ўборачная кампанія збожжавых і зернебабовых культур у сельгасарганізацыях Беларускай чыгункі.

Па інфармацыі на апошні дзень лета, у пяці гаспадарках азначаныя работы завершаны. Апошнія гектары апрацоўвалі ў СГП «Выдрэя» і СГП «Улішыцы-Агра».
Агульнымі намаганнямі намалочана амаль 32,4 тыс. тон. Сярэдняя ўраджайнасць – 38,2 ц/га, што вышэй за рэспубліканскі паказчык (33,5 ц/га). Асобныя гаспадаркі Беларускай чыгункі дасягнулі яшчэ лепшых вынікаў: у СГП «Авангард» ураджайнасць склала 53,4 ц/га, у СГП «Рачкавічы» – 49 ц/га. Дзяржаве прададзена амаль 7 тыс. тон збожжа. Саўгас «Рачкавічы» перавыканаў план на 4% (прададзена больш за 4,3 тыс. тон), «Авангард» – на 1% (505 тон).
Наперадзе – уборка бульбы, цукровых буракоў і кукурузы на зерне.

Інга МІНДАЛЁВА

Яндекс.Метрика