С благодарностью и уважением
В редакционную почту пришло письмо от нашего постоянного подписчика, брестчанина Николая Панасюка. Он пишет: «З вялікай прыемнасцю прачытаў у вашай газеце (№ 62 ад 17 жніўня 2016 года) артыкул Вольгі Арловай пра стогадовага юбіляра – чыгуначніка, ветэрана Аршанскага вагоннага депо Іосіфа Іванавіча Мацюшэўскага. З гэтай нагоды і з’явіўся верш, напісаны пад уражаннем прачытаннага пра чалавека, які ў такім паважаным узросце не згубіў маладосць душы».
Сто год пражыць – якая ўзнагарода!
Наш дзед Язэп – як блізкая радня,
Як гонар для краіны, для народа,
Для кожнага – святая вышыня.
Айчыну бараніў ён партызанам,
Прайшоў Літву з баямі, Кенігсберг…
Сустрэў ён Перамогу са слязамі –
І помніць слёзы шчасця і цяпер.
Пасля дэпо вагоннае ў Оршы…
Будзілі хлопца ранкам цягнікі.
Ніколі не лічыўся тут апошнім,
Бо клікалі ў дарогу зноў гудкі.
Свой дом паставіў вокнамі да сонца
Язэп са Стасяй, жонкай, між садоў,
Дык мо таму ад радасці бясконцай
Дажыў наш Дзед да гэтулькіх гадоў.
Спасибо, Николай Васильевич, за теплые слова в адрес юбиляра и газеты. Мы очень рады, что у отраслевого издания есть такие благодарные читатели. Думаем, что и Иосифу Ивановичу Матюшевскому будет приятно прочесть ваши искренние стихи о нем.