Ноябрь
Вс
29
2020

Настрой – святочны

Роднае слова напрыканцы мінулага тыдня гучала ў Рагачове. Гэты райцэнтр, гісторыя якога налічвае больш за 870 год, стаў сталіцай Дня беларускага пісьменства-2016.

Чыстыя, добраўпарадкаваныя вуліцы, адрамантаваныя будынкі, помнікі, шматлікія святочныя пляцоўкі, гандлёвыя рады, мноства цікавых мерапрыемстваў і адкрыццяў – тут было на што паглядзець і падзівіцца. Абноўленай гасцей сустракала і мясцовая чыгуначная станцыя. Вядома, па ўзросту яна не раўня гораду – у наступным годзе ёй споўніцца толькі 115. А напярэдадні свята яна яшчэ значна памаладзела.

img_2629Афіцыйная лічба: удзел у свяце акрамя саміх рагачоўцаў прымалі не менш за дванаццаць тысяч гасцей, у тым ліку і замежных. Свой унёсак у тое, каб фэст адбыўся на «ўра», зрабілі і чыгуначнікі. На станцыі загадзя выканалі касметычны рамонт вакзала і іншых пабудоў, добраўпарадкавалі прылеглую тэрыторыю. Акрамя таго, працаўнікі магістралі дапамагалі ўпрыгожваць будучую сталіцу свята: па чыгунцы мясцовым прадпрыемствам на працягу года прыходзілі матэрыялы, неабходныя для будаўніцтва і рамонту дарог, тратуараў, дамоў, адміністрацыйных будынкаў. Таму выгрузка на станцыі за восем месяцаў 2016-га ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015-га вырасла больш як на 20%.

Сям'я чыгуначнікаў Буднікавых падчас Дня беларускага пісменства

Сям’я чыгуначнікаў Буднікавых падчас Дня беларускага пісменства

…У начальніка станцыі Аляксандра Буднікава ў нядзелю звычайна выхадны. Але ў гэты святочны дзень мне давялося спаткацца з ім менавіта на працоўным месцы. Зранку ён гаспадарыць тут – дае апошнія загады калегам, каб ніякая дробязь не сапсавала гасцям святочнага настрою.
– Асноўныя работы на станцыі выконваліся намаганнямі Гомельскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў, БМП № 354 – філіяла ААТ «Дарбудмантажтрэст», Жлобінскай дыстанцыі пуці, – расказвае Аляксандр Аляксандравіч. – Яшчэ напрыканцы зімы рамонт распачаўся ў зале чакання. Цяпер тут новая столь, а сцены «апрануліся» ў дэкаратыўную тынкоўку. З пачатку лета звярнулі ўвагу на прылеглую тэрыторыю. Да памяшкання вакзала дабудавалі новы ганак, пандусы для свабоднага прахода пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Прывакзальная пляцоўка і пасадачныя платформы выклалі тратуарнай пліткай, заасфальтавалі аўтамабільныя пад’езды і паркоўкі, абнавілі тры пешаходных перахода праз чыгуначныя пуці, прычым адзін з іх пераклалі на гумовы насціл. Новая агароджа, лаўкі, асвятляльныя ліхтары, а яшчэ некалькі сотняў саджанцаў дэкаратыўных дрэў і кустоў упрыгожылі станцыю напярэдадні Дня беларускага пісьменства.

Арцём Язікаў, студэнт: "Пріемна, што гасцей свята станцыя Рагачоў сустракае ў абноўзленым выглядзе!"

Арцём Язікаў, студэнт: «Прыемна, што гасцей свята станцыя Рагачоў сустракае ў абноўзленым выглядзе!»

Рамонт на станцыі працягнецца і пасля свята. Трэба абнавіць білетныя касы і іншыя службовыя памяшканні, санітарныя вузлы для чыгуначнікаў.
Сярод тых, хто правёў гэты дзень на працоўным месцы, і білетны касір Алена Куніцкая. Жанчына прызнаецца, што добры настрой адчуваецца нават тут, за некалькі кіламетраў ад галоўнай святочнай пляцоўкі.
– Пасажыры набываюць квіткі і таксама віншуюць нас са святам, – гаворыць яна. – Бачу, што колькасць праязных дакументаў сёння прыкладна на 30% большая, чым у звычайны выхадны дзень. Адправіцца з Рагачова па чыгунцы можна ў напрамку Магілёва, Гомеля, Жлобіна, Мінска, Віцебска, Полацка, Брэста, Масквы, Санкт-Пецярбурга і нават Кішынёва, Кіева, Харкава. Таму і не дзіва, што многія госці прыехалі на свята поездам.
– Можна сказаць, што я – мясцовы жыхар, – прызнаецца малады хлопец Антон Язікаў, які толькі набыў квіток на вячэрні поезд да Магілёва. – Нарадзіўся і вырас тут, у Рагачове, але зараз з’яўляюся студэнтам другога курса дзённай формы навучання Магілёўскага ўніверсітэта харчавання.
img_2640Нягледзячы на тое, што вучоба толькі пачалася і спраў у студэнта хапае, будучы інжынер-тэхнолаг на выхадныя паспяшаўся дадому. Кажа, што не мог дазволіць сабе прапусціць такое значнае мерапрыемства, якое ладзіцца на яго малой радзіме.
– Адразу з вакзала пайду на свята, сустрэнуся з сябрамі і дзяўчынай. Думаю, хопіць часу, каб адпачыць і завітаць на ўсе пляцоўкі.
Спяшаемся на свята і мы. Разам з жонкай і дзецьмі Аляксандр Буднікаў хоча ўбачыць усё на ўласныя вочы. Дарэчы, жонка начальніка станцыі таксама чыгуначніца – працуе білетным касірам, але зараз даглядае маленькую дачушку. Паўтарагадовай Дар’і свята прыйшлося даспадобы – усё навокал такое яркае, прыгожае, нібы ў казцы. Асабліва галоўная сцэна. На ей і адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Дня беларускага пісьменства, падчас якой быў дадзены старт адной цікавай традыцыі. Цяпер госці, медыяперсоны будуць дарыць гарадам-літаратурным сталіцам свае любімыя кнігі, гэтакія рэліквіі.

Госці "старажытнай друкарні" за вырабам афорта - гравюры на металічнай пласціне

Госці «старажытнай друкарні» за вырабам афорта — гравюры на металічнай пласціне

Намеснік прэм’ер-міністра Наталля Качанава падарыла Рагачову кнігу пра Полацк. Далей гасцей чакалі сімвалічнае шэсце са сцягамі 23 гарадоў, якія ў свой час ужо прымалі Дзень беларускага пісьменства, уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў некалькіх намінацыях (проза, паэзія, публіцыстыка, крытыка, драма, дзіцячая літаратура). Нават у эпоху Інтэрнэта Беларусь – краіна чытачоў. Толькі за апошняе паўгоддзе выдадзена 11 мільёнаў кніг, з іх каля двух мільёнаў – на роднай мове.
– Шкада, што вы не былі ў нашым горадзе раней, – кажа мне Надзея Буднікава. – Ён вельмі пахарашэў. Урачыста распахнуў свае дзверы і Дом кнігі з бібліятэкай, чытальнай залай, крамай. З Рагачовам цесна быў звязаны лёс такіх літаратурных і грамадскіх дзеячаў, як Уладзімір Караткевіч, Міхась Лынькоў, Андрэй Макаёнак.
Старэйшаму сыну Буднікавых Аляксандру спадабаліся розныя гульні і забавы, імпрэзы, падрыхтаваныя рэдакцыямі дзіцячых выданняў краіны, выстава ваеннай тэхнікі і ўзбраення. Завітала сям’я чыгуначнікаў і ў сапраўдную друкарскую майстэрню, дзе пазнаёмілася з друкарскім станком ХVI стагоддзя, які яшчэ працуе, а таксама вытворчасцю паперы старажытным спосабам і паспрабавала вырабіць уласны афорт – гравюру на металічнай пласціне.
img_2633Пабываць на ўсіх канцэртных пляцоўках і выставах – за дзень не паспець. У святочнай праграме было больш за 70 мерапрыемстваў. Без сувеніра на памяць ніхто не застаўся. Талеркі, кубкі, маленькія магніты з выявамі мясцовай чыгуначнай станцыі ў гасцей і жыхароў горада карысталіся асаблівым попытам.
Дзень пісьменства завяршыўся гала-канцэртам і феерверкам. Эстафету свята прыняў старажытны Полацк. У наступным годзе беларусы адзначаць 500-годдзе нацыянальнага кнігадрукавання. А які горад, як не радзіма нашага першадрукара Францыска Скарыны, павінен стаць цэнтрам юбілейных урачыстасцей у гонар паэтычнага слова і роднай мовы?

Андрэй
ІВУЦЬ

Яндекс.Метрика