Цуды на градцы
Ветэраны Лунінецкага чыгуначнага вузла, аб’яднаныя ў клуб «Крынічка», прымалі ўдзел у выставе ўраджаю.
Аматары садавіны і гародніны сабраліся ў Доме культуры чыгуначнікаў. Тут адбылася выстава-конкурс дасягненняў ураджаю-2016 з прысядзібных участкаў. Нягледзячы на нестандартны выгляд асобных «дароў», яны, дзякуючы шчодрасці сонца, захавалі смакавыя і вітамінныя якасці. Зімой належным чынам будзе насычаны стол, а цяпер садавіна і гародніна радавала эстэтычнай выкладкай.
Больш за ўсё прыемных слоў заслужылі кветкаводы, якія ствараюць прыгажосць у наваколлі. Але ў выйгрышы засталіся ўсе ўдзельнікі, якія атрымалі задавальненне ад сустрэчы, падзяліліся «агароднымі» сакрэтамі і былі ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі.
Аляксандр
Матор