Пакланіліся брацкім магілам
Лунінецкія чыгуначнікі ўшанавалі памяць ахвяр Халакосту разам з дэлегацыяй з Ізраіля, якая наведала Лунінецкі раён. Госці пакланіліся брацкім магілам сваіх продкаў, знішчаных фашыстамі ў 1941 – 1942 гг.
Калі старажытныя мястэчкі Лахва і Кажан-Гарадок на працягу трох стагоддзяў былі паселішчамі яўрэяў, то ў Лунінцы яны з’явіліся толькі пасля будаўніцтва магістралі ў 1884-м. Рамеснікі, сярод якіх пераважалі яўрэі, абслугоўвалі шматлікія сем’і чыгуначнікаў новай станцыі, забяспечваючы жыццядзейнасць гараджан. На жаль, з пачаткам акупацыі многія з іх сталі вязнямі гета і загінулі.
Пры ўшанаванні памяці нашых землякоў да абеліска ў Лунінцы ляглі і ружы ад чыгуначнікаў, нагадваючы пра мільёны ахвяр Халакосту…
Аляксандр МАТОР,
старшыня прафкама лакаматыўнага дэпо Лунінец