Октябрь
Сб
12
2024

За плённую працу

Кіраўнік хору ветэранаў «Магістраль» Культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Аляксандр Бяляеў адзначаны Ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Высокая ўзнагарода яму прысуджана за плённую працу, прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у развіццё культурнай сферы горада Мінска і была ўручана падчас цырымоніі ўзнагароджання лепшых работнікаў сталіцы па выніках Года культуры ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
За плённую працу Аляксандр Бяляеў неаднаразова адзначаўся Ганаровымі граматамі Упраўлення Беларускай чыгункі, Мінскага аддзялення.
У сталічным Культурна-спартыўным цэнтры Аляксандр Анатольевіч працуе ўжо больш за 30 гадоў – з 1983-га. Праз некалькi гадоў узначаліў хор ветэранаў «Магістраль». За гэты час ён праявіў сябе высокапрафесійным спецыялістам, які добра ведае спецыфіку працы з дадзенай аўдыторыяй. Уся яго дзейнасць скіравана на стварэнне ўмоў для самавыяўлення творчых здольнасцяў людзей старэйшага ўзросту.
Выступленні хору ветэранаў заўсёды адрозніваюцца яркім і выразным выкананнем. Аляксандр Бяляеў старанна працуе над выбарам рэпертуару. Таму старыя, забытыя многімі песні атрымліваюць новае гучанне і з задавальненнем выконваюцца ўдзельнікамі калектыву.
У яго рэпертуары – больш за 100 твораў. Гэта народныя рускія і беларускія песні, песні савецкіх кампазітараў, творы пра вайну, духоўныя.
Калектыў актыўна ўдзельнічае ў творчым жыцці КСЦ і Беларускай чыгункі, Кастрычніцкага раёна сталiцы і Мiнска, неаднаразова станавіўся лаўрэатам гарадскога і рэспубліканскага фестываляў народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны». Высокія творчыя дасягненні хору ветэранаў – шмат у чым вынік руплівай штодзённай працы Аляксандра Анатольевіча.

Яндекс.Метрика