Март
Чт
27
2025

Зернейка да зернейка

У сельгаспрадпрыемствах Беларускай чыгункі працягваецца ўборачная кампанія.

Па інфармацыі на 7 жніўня, ураджай збожжавых і зернебабовых культур сабралі з 2,5 тыс. га (альбо з 29% плошчаў). У лідарах – СГП «Радзежскае», дзе ўжо апрацавана больш за 74% палеткаў. На другім месцы – «Крынкі Агра» (каля 59%), на трэцім – «Рачкавічы» (47%).
Збожжа намалочана ўжо звыш 9,4 тыс. тон. У тым ліку ў «Рачкавічах» – больш як 4,9 тыс. тон, у «Радзежскім» – звыш 1,3 тыс. тон, у «Авангардзе» – каля 1,2 тыс. тон. Сярэдняя ўраджайнасць склала 36,9 ц/га, што вышэй за сярэднерэспубліканскі паказчык (35,4 ц/га). Найлепшых вынікаў дасягнулі «Авангард» (50 ц/га) і «Рачкавічы» (44 ц/га).
Завяршаецца ўборка рапсу: ужо апрацавана каля 88% палеткаў. Намалочана больш за 2,6 тыс. тон. Сярэдняя ўраджайнасць – 21, 2 ц/га. У Авангардзе» – 25,1 ц/га, у «Рачкавічах» – 24,3 ц/га.

Інга МІНДАЛЁВА

Яндекс.Метрика