Хутка фініш
Нарошчвае аб’емы ўборачная кампанія збожжавых і зернебабовых культур у сельгасарганізацыях Беларускай чыгункі.
Па інфармацыі на 14 жніўня, апрацавана 5688 га, альбо 63,6% палеткаў. СГП «Радзежскае» азначаныя работы завяршыла. Фінішуюць «Рачкавічы» і «Крынкі Агра», дзе апрацавана каля 92% плошчаў.
Агульнымі намаганнямі намалочана амаль 22,6 тыс. тон зерня. Сярэдняя ўраджайнасць – 39,7 ц/га, што вышэй за рэспубліканскі паказчык (36 ц/га). Асобныя гаспадаркі Беларускай чыгункі дасягнулі яшчэ лепшых вынікаў: у СГП «Авангард» ураджайнасць склала 52,1 ц/га, у СГП «Рачкавічы» – 48,5 ц/га. Дзяржаве прададзена амаль 2,6 тыс. тон збожжа.
Наперадзе – уборка бульбы, цукровых буракоў і кукурузы на зерне.
Інга МІНДАЛЁВА