Май
Пн
12
2025

Рыхтуем кармы

Фінішуе ўборка збожжа і зернебабовых у сельскагаспадарчых прадпрыемствах Беларускай магістралі.

Па інфармацыі на 31 жніўня, пяць гаспадарак згаданыя работы ўжо скончылі. Завяршаюць – у СГП «Выдрэя» і «Улішыцы-Агра». Агульнымі намаганнямі апрацавана 8583 га (альбо 98% плошчаў). Намалочана 34274,1 тоны з ураджайнасцю 39,9 ц/га (сярэднерэспубліканскі паказчык – 35,7 ц/га). Найлепшых вынікаў дасягнулі СГП «Авангард» (57,5 ц/га) і СГП «Рачкавічы» (49,5 ц/га).
Паралельна вядзецца нарыхтоўка травяністых кармоў на зімова-стойлавы перыяд. Ужо назапашана 21741,1 тоны кармавых адзінак (амаль 64% ад плана). Пры гэтым у СГП «Рачкавічы» даведзенае заданне паспелі выканаць на 111,8% (9232 тоны кармавых адзінак). Фінішуюць і «Улішыцы-Агра», дзе назапасілі 1371,6 га, ці 98,2% ад плана.

Інга МІНДАЛЁВА

Яндекс.Метрика