Январь
Ср
22
2025

Будзем з хлебам

Набліжаецца да фінішу ўборка збожжавых і зернебабовых культур у сельгасарганізацыях Беларускай чыгункі.

Па інфармацыі на 13 жніўня, ураджай сабралі з 6945 га (альбо амаль з 84% плошчаў).
У гаспадарках «Рачкавічы» і «Радзежскае» азначаныя работы завершаны. За імі – «Свіцязь», дзе на панядзелак паспелі апрацаваць 98,2% палеткаў.
Агульнымі намаганнямі намалочана амаль 20,3 тыс. тон зерня. Сярэдняя ўраджайнасць – 29,2 ц/га, што вышэй за сярэднерэспубліканскі паказчык (26,9 ц/га). Найлепшых вынікаў дасягнулі «Авангард» (44,7 ц/га) і «Рачкавічы» (35,4 ц/га). Дзяржаве прададзена амаль 4,5 тыс. тон збожжа.

Інга МІНДАЛЁВА

Яндекс.Метрика