Хлебныя клопаты

Працягваецца ўборачная кампанія ў сельгаспрадпрыемствах Беларускай чыгункі.

Па інфармацыі на 29 ліпеня, ураджай збожжавых і зернебабовых культур сабралі з 3,4 тыс. га (альбо з 37% плошчаў). У лідарах – СГП «Радзежскае», дзе ўжо апрацавана больш за 90% палеткаў. На другім месцы – «Рачкавічы» (46%). Агульнымі намаганнямі збожжа намалацілі звыш 12,8 тыс. тон. У тым ліку ў «Рачкавічах» – каля 5,5 тыс. тон, у «Радзежскім» і «Свіцязі» – па 1,7 тыс. тон. Сярэдняя ўраджайнасць склала 37,5 ц/га, што вышэй за мінулагодні паказчык (30 ц/га). Найлепшых вынікаў дасягнулі «Рачкавічы» (45,9 ц/га) і «Авангард» (45,2 ц/га).
Завяршаецца ўборка рапсу: ужо апрацавана каля 99% палеткаў. Намалочана больш за 3,1 тыс. тон. Сярэдняя ўраджайнасць – 23 ц/га, у «Рачкавічах» – 29 ц/га.

Інга МІНДАЛЁВА

Яндекс.Метрика