Зноў у лідарах
Два камбайнавыя экіпажы саўгаса «Рачкавічы» намалацілі па 2 тыс. тон збожжа.
Героямі ўборачнай кампаніі ў чарговы раз сталі Аляксандр і Уладзі-
мір Анціпцавы, а таксама Міхаіл і Андрэй Фандзюхіны. Па традыцыі, перадавікоў ушанавалі на палетках: уручылі падзячныя лісты старшыні Слуцкага райвыканкама і падарункі.
Уборка збожжавых і зернебабовых культур у сельгасарганізацыях Беларускай чыгункі набліжаецца да фінішу. Па інфармацыі на 12 жніўня, ураджай сабралі з 7267 га (альбо амаль з 82% плошчаў). У СГП «Радзежскае» азначаныя работы завершаны. У хуткім часе фінішуюць «Авангард», «Рачкавічы» і «Свіцязь».
Намалочана больш за 26,7 тыс. тон зерня. Сярэдняя ўраджайнасць – 36,8 ц/га, што вышэй за мінулагодні паказчык (30 ц/га). Найлепшых вынікаў дасягнулі «Рачкавічы» (46,5 ц/га) і «Авангард» (43,1 ц/га). Дзяржаве прададзена звыш 4,5 тыс. тон збожжа, альбо 83% ад плану.
Інга МІНДАЛЁВА