Пашана і павага
За шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у развіццё чыгуначнага транспарту і сельскай гаспадаркі шэраг работнікаў Беларускай чыгункі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны старшы электрамеханік па абслугоўванні і рамонце прылад чыгуначнай аўтаматыкі і тэлемеханікі Асіповіцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Пётр Панасюк.
Медалём «За працоўныя заслугі» – начальнік стралковай каманды на станцыі Жлобін Гомельскага атрада Ваенізаванай аховы Васілій Гала-
вей, машыніст установак па абслугоўванні рухомага саставу Наваполацкай прамывачна-прапарачнай станцыі Віцебскага аддзялення Уладзімір Долбіч, старшы электрамеханік па абслугоўванні і рамонце прылад чыгуначнай аўтаматыкі і тэлемеханікі Полацкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Мікалай Іваноў, машыніст бульдозера будаўніча-мантажнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белтрансаўтаматыка» Віктар Канановіч, брыгадзір прадпрыемстваў чыгуначнага транспарту і метрапалітэнаў Полацкай дыстанцыі пуці Анатоль Каханчык, дырэктар сельскагаспадарчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Саўгас «Рачкавічы» Беларускай чыгункі Мікалай Красуцкі, інжынер па наладцы і выпрабаваннях будаўніча-мантажнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белтрансаўтаматыка» Валерый Нікалаеў, брыгадзір (вызвалены) прадпрыемстваў чыгуначнага транспарту і метрапалітэнаў Ваўкавыскай дыстанцыі пуці Сяргей Прэдка, дзяжурны лакаматыўнага дэпо Асіповічы Леанід Хаецкі.
Ганаровае званне «Заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь» прысвоена вадзіцелю аўтамабіля будаўніча-мантажнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белтрансаўтаматыка» Леаніду Паўтарану.
Больш падрабязна пра кожнага з узнагароджаных мы раскажам у наступных нумарах газеты.