Январь
Вт
21
2025

Ганарымся калегамі

За шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у развіццё чыгуначнага транспарту трое работнікаў Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Старшы аглядчык-рамонтнік вагонаў Асіповіцкага вагоннага дэпо Аляксандр Гарачка, электраманцёр па абслугоўванні і рамонце ўстройстваў сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі Магілёўскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Уладзімір Сазановіч, а таксама брыгадзір (вызвалены) прадпрыемстваў чыгуначнага транспарту і метрапалітэнаў Магілёўскага вагоннага дэпо Аркадзь Хурсевіч адзначаны медалём «За працоўныя заслугі». Больш падрабязна пра кожнага з узнагароджаных мы раскажам у наступных нумарах газеты.

Яндекс.Метрика