Апрель
Пт
19
2024

Прымаем віншаванні

Калектыў рэдакцыі газеты «Железнодорожник Белоруссии» адзначаны дыпломам 2-й ступені на рэспубліканскім творчым конкурсе «Пад знакам Года малой радзімы!» у намінацыі «Традыцыі і гісторыя роднага краю» за шэраг тэматычных артыкулаў.

Усяго на конкурс было даслана 142 работы, 120 з якіх прадставілі рэгіянальныя СМІ, 16 – рэспубліканскія і 6 – карпаратыўныя. Вынікі былі аб’яўлены падчас прэс-канферэнцыі, дзе абмяркоўвалася роля сродкаў масавай інфармацыі ў стварэнні летапісу роднага краю, папулярызацыя славутасцяў беларускай глыбінкі, фарміраванне ў маладога пакалення пачуцця патрыятызму і любові да сваёй малой радзімы. Яна прайшла ў Доме прэсы з удзелам першага намесніка міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Паўла Лёгкага. У фармаце відэаканферэнцыі да яе далучыліся кіраўнікі і журналісты рэгіянальных СМІ.
Павел Мікалаевіч павіншаваў пераможцаў і лаўрэатаў, адзначыўшы, што асабіста для яго гэты конкурс самы блізкі і духоўна важны. Малая радзіма мае вялікае значэнне ў жыцці кожнага чалавека. Для адных гэта родны горад, вуліца ці невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады. Для іншых – куточак прыроды, які цешыў вока і напаўняў спакоем. Гэта тое, што знаходзіцца глыбока ў сэрцы, наша духоўная апора. «Падобны конкурс не павінен спыняцца і пасля завяршэння Года малой радзімы», – падкрэсліў Павел Лёгкі і паабяцаў спрыяць яго далейшаму развіццю.

Інга МІНДАЛЁВА

Яндекс.Метрика