Сентябрь
Вс
08
2024

Гарачыя дні

У сельгаспрадпрыемствах Беларускай чыгункі працягваецца ўборачная кампанія.

Па інфармацыі на 2 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя культуры сабралі амаль з паловы адведзеных пад іх плошчаў (а дакладна з 5 тыс. га). У лідарах – «Рачкавічы» і «Улішыцы-Агра», дзе ўжо апрацавана каля 88% і 67% палеткаў адпаведна. Агульны намалот перавысіў 19,6 тыс. тон зерня. Сярэдняя ўраджайнасць – 39,9 ц/га, што вышэй за мінулагодні паказчык (38,1 ц/га). Найлепшых вынікаў дасягнулі «Рачкавічы» (54,1 ц/га).
Завяршаецца ўборка рапсу: ужо апрацавана каля 88% палеткаў. Намалочана больш за 1,5 тыс. тон. Сярэдняя ўраджайнасць – 23,2 ц/га, у «Свіцязі» – 27,1 ц/га, у «Рачкавічах» – 26,5 ц/га.
Паралельна вядзецца нарыхтоўка травяністых кармоў на зімова-стойлавы перыяд. Ужо назапашана 18,3 тыс. тон кармавых адзінак (амаль 42% ад плана), у тым ліку на адну ўмоўную галаву – 15,8 ц к. адз. (па краіне – 12). Заданне па нарыхтоўцы сена і сенажу паспелі перавыканаць «Свіцязь», «Выдрэя»
і «Улішыцы-Агра».

Інга МІНДАЛЁВА

Яндекс.Метрика