Зярнятка да зярнятка
Стартавала ўборачная кампанія збожжавых і зернебабовых культур у сельгаспрадпрыемствах Беларускай магістралі.
Першымі яе распачалі «Рачкавічы» і «Свіцязь», дзе, па інфармацыі на 18 ліпеня, было апрацавана 162 і 50 га палеткаў адпаведна і намалочана 842 і 139 тон зерня. Сярэдняя ўраджайнасць – 46,3 ц/га (у «Рачкавічах» – 52 ц/га). Усяго пад збожжавыя і зернебабовыя ў шасці гаспадарках Беларускай чыгункі адведзена звыш 9,8 тыс. гектараў.