У лідарах – «Рачкавічы»
Нарошчвае аб’ёмы ўборачная кампанія ў сельгаспрадпрыемствах Беларускай чыгункі.
Па інфармацыі на 1 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя культуры сабралі з 1,5 тыс. га (гэта 15% адведзеных пад іх плошчаў). У тым ліку ў саўгасе «Рачкавічы» апрацавалі амаль палову тэрыторыі, у «Радзежскім» – трэцюю частку. Агульнымі намаганнямі намалочана больш за 6,9 тыс. тон зерня (у «Рачкавічах» – звыш 5,8 тыс. тон). Сярэдняя ўраджайнасць – 47 ц/га (у «Рачкавічах» – 55,4 ц/га).
Набліжаецца да экватара ўборка рапсу: ураджай сабралі з 44,5% плошчаў. Намалацілі амаль 1,5 тыс. тон пры ўраджайнасці 22,9 ц/га (у «Рачкавічах» – 32,5 ц/га, у «Свіцязі» – 26,7 ц/га). У «Радзежскім» работы завяршылі.