Декабрь
Чт
07
2023

Працаваць рады – хлебам багаты

З добрымі вынікамі сустракаюць прафесійнае свята працоўныя калектывы сельгасарганізацый Беларускай чыгункі.

Збожжа намалочана больш як 36,5 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 38,4 ц/га. Рапсу (азімага і яравога) – больш як 3,6 тыс. тон, з аднаго гектара сабралі 26,1 ц. Бульбы, пад якую адвялі 262 га, атрымалі 7,7 тыс. тон з ураджайнасцю 294,5 ц/га. Агульны намалот кукурузы на зерне склаў 1,7 тыс. тон, сярэдняя ўраджайнасць – 81 ц/га, цукровых буракоў – больш як 14,5 тыс. тон з ураджайнасцю 282,7 ц/га.
Завершаны сеў азімых культур на наступны год: пад іх адведзена 8,8 тыс. га, у тым ліку пад рапс – 2 тыс. гектараў.
Травяністых кармоў сельгасарганізацыі назапасілі больш як 45 тыс. тон кармавых адзінак, ці 102,5% да плану, у тым ліку на адну ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы 35,6 ц кармавых адзінак.
Працягваюцца работы па ўзаранні зябліва. Патрэбна апрацаваць 5,7 тыс. гектараў.

Яндекс.Метрика