Январь
Ср
15
2025

Добрыя тэмпы

Завяршаецца пасяўная кампанія ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах Беларускай чыгункі.

На 18 мая яравымі было засеяна 3385 га альбо амаль 98% ад плана. Чатыры з пяці арганізацый асноўны аб’ём работы скончылі. На фінішнай прамой – «Авангард», дзе заставалася апрацаваць 7% палеткаў.
Пад раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя сёлета адведзена 2370 га, пад яравую пшаніцу – 412 га. Апроч іх у гаспадарках ужо завершаны сеў ячменю, аўса, кукурузы (на зерне), цукровых буракоў, ільну, бульбы, а таксама падкормка азімых збожжавых. Кукурузай (на сілас і зялёны корм) засеяна 82% адведзеных пад яе плошчаў, аднагадовымі травамі – 86%.

Інга МІНДАЛЁВА

Яндекс.Метрика