Апрель
Пт
12
2024

Вада бывае небяспечнай

Работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі ГА «БРСМ», Беларускага рэспублiканскага таварыства ратавання на водах (ТРВОД) і РУУС працягваюць праводзіць рэйды па месцах масавага адпачынку грамадзян, каб папярэдзіць няшчасныя выпадкі на вадаёмах.

Асаблівую ўвагу яны надаюць тэрыторыям, дзе купанне забаронена. Ратавальнікі сумесна з прадстаўнікамі ТРВОД рэгулярна ладзяць рэйды па берагах ракі Лошыца і нагадваюць жыхарам правілы бяспечных паводзінаў каля вады: не купацца ў неабсталяваных для гэтага месцах, не заходзіць у ваду ў стане алкагольнага ап’янення, пільна сачыць за малалетнімі дзецьмі.
Напрыканцы размовы яны пакідалі адпачывальнікам тэматычныя буклеты і іншую інфармацыйную прадукцыю.

Яндекс.Метрика