Апрель
Чт
18
2024

Гісторыя вучыць і натхняе

Цікавая і карысная сустрэча ў межах праекту «Дыялог на роўных» прайшла ў Культурна-спартыўным цэнтры Мінскага аддзялення Беларускай магістралі. У госці да чыгуначнікаў завітаў доктар гістарычных навук і старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Марзалюк.

Сустрэча адбылася з удзелам началь-ніка Мінскага аддзялення Аляксандра Харашэвіча, яго намеснікаў, кіраўнікоў і работнікаў структурных падраздзяленняў Мінскага аддзялення.
Ігар Аляксандравіч падрабязна і з асаблівай цеплынёй распавёў пра сваё маленства і школьныя гады. Ён нарадзіўся ў Краснаполлі на Магілёўшчыне. Навучыўся чытаць яшчэ ў пяць гадоў. І бацькі з задавальненнем падтрымлівалі яго прагу новых ведаў, рэгулярна дарылі кнігі. Павагай да друкаванага слова напоўнена яго жыццё і зараз. Ігар Марзалюк не толькі шмат чытае, але і з’яўляецца аўтарам шматлікіх навуковых даследаванняў і кніг.
Адказваючы на пытанні чыгуначнікаў, госць прызнаўся, што вельмі любіць праводзіць час на прыродзе і мог бы выбраць прафесію, звязаную з лясной гаспадаркай. Але ў свой час аддаў перавагу гісторыі, якую дагэтуль лічыць найважнейшай гуманітарнай навукай, справай свайго жыцця, каштоўным і эфектыўным інструмен-там вывучэння і захавання спадчыны, згуртавання сучаснага грамадства.
Ён адзначыў, што апошнім часам у свеце вельмі неспакойна, што не можа не ўплываць на сітуацыю ў нашай краіне. У такіх абставінах усім беларусам асабліва важна памятаць гісторыю Радзімы, не дапускаць яе фальсіфікацыі і прымаць узважаныя рашэнні падчас вялікай электаральнай кампаніі, якая адбудзецца ў 2024 годзе.
Ігар Марзалюк пажадаў работнікам чыгункі поспехаў у прафесійнай дзейнасці. Пры гэтым адзначыў, што ў падмурку ўсіх дасягненняў – уменне працаваць, кампетэнтнасць і дасведчанасць. Каб дасягаць мэтаў, трэба сумленна працаваць, браць на сябе адказнасць, улічваць асаблівасці кожнага ўдзельніка сваёй каманды. У Беларусі створаны ўмовы для самарэалізацыі грамадзян. І трэба скарыстаць свае здольнасці і таленты для развіцця нашай краіны.

Яндекс.Метрика