З добрымі вынікамі
19 лістапада – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу Беларусі. Яго ў нядзелю будуць адзначаць і ў калектывах сельгасарганізацый Беларускай чыгункі, дзе ўжо завершаны асноўныя сезонныя работы.
Прафесійнае свята яны сустракаюць з добрымі вынікамі. Збожжа намалочана больш за 30 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 40,1 ц/га (лепшых вынікаў дасягнулі ў саўгасе «Рачкавічы» – амаль 15,7 тыс. тон і 62,5 ц/га). Дзяржаве прададзена 4,9 тыс. тон, ці 101,1% да планавага задання.
Ураджай рапсу (азімага і яравога) перавысіў 4,6 тыс. тон, з аднаго гектара сабралі 30,5 ц (у «Рачкавічах» – каля 3 тыс. тон з ураджайнасцю 42,4 ц/га).
Агульны намалот кукурузы на зерне склаў 5,8 тыс. тон, сярэдняя ўраджайнасць – 119,7 ц/га («Рачкавічы» атрымалі 4,8 тыс. тон і 139,3 ц/га).
Цукровых буракоў аграрыі Беларускай чыгункі назапасілі 16,8 тыс. тон з ураджайнасцю 455,8 ц/га. У тым ліку ў «Авангардзе» – 8,5 тыс. тон з ураджайнасцю 546,2 ц/га.
Бульбу сёлета саджалі толькі ў «Рачкавічах», дзе сабралі каля 2,5 тыс. тон з ураджайнасцю 329,3 ц/га.
Практычна завершаны работы па нарыхтоўцы травяністых кармоў для буйной рагатай жывёлы на зімова-стойлавы перыяд 2023/2024 года. Назапаша-на 47,7 тыс. тон кармавых адзінак (124,7% да плану), у тым ліку на адну ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы 35,7 ц кармавых адзінак, ці +4,8% да планавага задання. У лідарах зноў «Рачкавічы» і «Авангард»: 155% і 114,5% да плана адпаведна.
Штодзень сельгаспрадпрыемствы Беларускай чыгункі атрымліваюць больш як 100 тон малака. Выдатныя вынікі ў азначанай галіне дэманструюць «Рачкавічы»: 50 тон у дзень, рост у параўнанні з узроўнем 2022 года – больш за 111%. Сярэднесутачны надой на карову – больш за 24,5 кг. Па гэтых паказчыках саўгас знаходзіцца на першым месцы ў Слуцкім раёне.
– Для сельскай гаспадаркі 2023 год быў няпросты, але, як бачна з прыведзеных вышэй лічбаў, сельгаспрадпрыемствы Беларускай чыгункі выканалі асноўныя паказчыкі, – адзначыла кіраўнік аддзела арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, гандлю і грамадскага харчавання Упраўлення Беларус-кай чыгункі Алена Лагацкая. – У асноўным гэта абумоўлена той падтрымкай, якую ім аказвае сталёвая магістраль. Карыстаючыся магчымасцю, віншую калектывы сельгасарганізацый Беларускай чыгункі з прафесійным святам! Жадаю здароўя, добрага настрою і высокіх ураджаяў.