Апрель
Чт
18
2024

Небяспека побач

У мэтах гарантавання бяспекі на водных аб’ектах работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі РУУС і БРСМ праводзяць прафілактычныя рэйды.

У пагоні за багатым уловам на вадаёмы спяшаюцца і дарослыя, і дзеці. Аб небяспецы такога адпачынку многія ведаюць, аднак не баяцца. І дарэмна. Большасць аматараў рыбнай лоўлі лічаць, што турбавацца няма пра што. Хаця цалкам відавочна, што перапады тэмпературы змяншаюць трываласць ледзянога покрыва.
Галоўная задача прафілактычных рэйдаў – патлумачыць насельніцтву, што выходзячы на лёд, вельмі важна выконваць правілы бяспекі. Асабліва непаўналетнім. Менавіта таму вялікую ўвагу падчас патрулявання ратавальнікі надаюць прафілактычным гутаркам і інструктажам, а таксама распаўсюджванню памятак.

Яндекс.Метрика