Трапнасць інжынераў
На чэмпіянаце Баранавіцкага аддзялення па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі ўдала выступілі аматары-стралкі лакаматыўнага дэпо Лунінец.
Спаборніцтвы прайшлі ў рамках ХIV круглагадовай спартакіяды і прысвячаліся 80-годдзю добраахвотнага спартыўнага таварыства «Лакаматыў». Сярод 20 каманд дружына дэпо заняла шостае месца. Годна выглядалі лунінецкія лакаматыўшчыкі і ў асабістым заліку сярод 39 удзельнікаў. Начальнік цэнтра аператыўна-тэхнічнага ўліку Таццяна Цяльпук стала 19-й. Начальнік кацельнай Андрэй Турчыновіч з дваццаці выстралаў стоячы выбіў 127 ачкоў. Гэта – трэці вынік, з чым рады павіншаваць бронзавага прызёра.
Аляксандр МАТОР,
старшыня прафкама лакаматыўнага дэпо Лунінец