На фінішнай прамой
Завяршаецца пасяўная кампанія яравых культур у сельскагаспадарчых прадпрыемствах Беларускай чыгункі.
На 16 мая было засеяна 6 тыс. 61 га плошчаў, альбо 96% ад плана. Пяць з сямі арганізацый асноўны аб’ём работы скончылі. На фінішнай прамой – СГП «Улішыцы-Агра» і СГП «Выдрэя».
Пад раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя сёлета адведзена крыху больш за 4 тыс. га. З іх ужо засеяна больш за 3,8 тыс. га. Пад яравую пшаніцу – 565 га (засеяна 459). Завершаны сеў ячменю, аўса, трыцікале і кукурузы (на зерне), цукровых і сталовых буракоў, ільну, гародніны. У бліжэйшыя дні фінішуюць работы па просе і рапсе. Бульбу засталося высадзіць у СГП «Улішыцы-Агра», аднагадовыя травы – у СГП «Радзежскае». Працягваецца сеў аднагадовых траў, кукурузы на сілас і зялёны корм, падсеў шматгадовых.
Інга МІНДАЛЁВА