Пакланіліся брацкім магілам

img_4078Лунінецкія чыгуначнікі ўшанавалі памяць ахвяр Халакосту разам з дэлегацыяй з Ізраіля, якая наведала Лунінецкі раён. Госці пакланіліся брацкім магілам сваіх продкаў, знішчаных фашыстамі ў 1941 – 1942 гг.

Калі старажытныя мястэчкі Лахва і Кажан-Гарадок на працягу трох стагоддзяў былі паселішчамі яўрэяў, то ў Лунінцы яны з’явіліся толькі пасля будаўніцтва магістралі ў 1884-м. Рамеснікі, сярод якіх пераважалі яўрэі, абслугоўвалі шматлікія сем’і чыгуначнікаў новай станцыі, забяспечваючы жыццядзейнасць гараджан. На жаль, з пачаткам акупацыі многія з іх сталі вязнямі гета і загінулі.
Пры ўшанаванні памяці нашых землякоў да абеліска ў Лунінцы ляглі і ружы ад чыгуначнікаў, нагадваючы пра мільёны ахвяр Халакосту…

Аляксандр МАТОР,
старшыня прафкама лакаматыўнага дэпо Лунінец

Обзор конфиденциальности

На этом сайте используются файлы cookie, что позволяет нам обеспечить наилучшее качество обслуживания пользователей. Информация о файлах cookie хранится в вашем браузере и выполняет такие функции, как распознавание вас при возвращении на наш сайт и помощь нашей команде в понимании того, какие разделы сайта вы считаете наиболее интересными и полезными.