Заваявалі бронзу
Інжынер станцыі Лунінец Ала Германовіч і майстар участка мясцовай дыстанцыі пуці Ігар Цяльпук занялі 3-е месца сярод 18 каманд на летняй спартакіядзе «Здароўе» Баранавіцкага аддзялення і ўзнагароджаны прызавым кубкам.
Шаффлборд – гульня на размечаным корце з выкарыстаннем кіёў і шайб. упершыню быў уключаны ў праграму спаборніцтваў і ўпрыгожыў іх.
Каманда Лунінецкага вузла прымае актыўны ўдзел у спартакіядзе. І хаця ў агульным выніку звычайна замацоўваецца ў «залатой сярэдзіне», у асобных відах дасягае больш важкіх поспехаў. Вось і сёлета прадстаўнікі вузла праявілі сябе ў новым відзе спорту – шаффлбордзе.
Аляксандр МАТОР,
старшыня прафкама лакаматыўнага дэпо Лунінец