Декабрь
Ср
11
2024

Кармы нарыхтавалі, азімыя пасеялі

20 лістапада – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу Беларусі. Яго адзначаюць і калектывы сямі сельгаспрадпрыемстваў сталёвай магістралі, дзе задзейнічана больш за тысячу чалавек.

Асноўны аб’ём сезонных работ да свайго прафесійнага свята яны паспелі завяршыць. Агульны намалот збожжа склаў больш за 32,5 тыс. тон, сярэдняя ўраджайнасць па сельгасарганізацыях Беларускай чыгункі – 38,3 ц/га (па краіне – 33,4 ц/га). Дзяржаве прадалі звыш 7,3 тыс. тон збожжа (102,6% да плана). Бульбы сёлета сабралі крыху больш за 5 тыс. тон, валавы збор цукровых буракоў склаў амаль 24,6 тыс. тон, рапсу – 1,1 тыс. тон, кукурузы – звыш 1,7 тыс. тон.
Даведзенае заданне па нарыхтоўцы травяных кармоў на зiмова-стойлавы перыяд 2016/2017 года аграрыі сталёвай магістралі выканалі на ўзроўнi 127,6%.
Завершана сяўба азімых збожжавых культур: план перавыкананы на 3,4%. Найлепшых вынікаў па гэтых паказчыках дасягнулі СГП «Радзежскае» і СГП «Крынкі Агра». Зябліва ўзарана амаль на 3,3 тыс. га, альбо на 64% плошчаў.
З пачатку года сельгаспрадпрыемствы Беларускай чыгункі вырабілі прадукцыі на суму 27,6 млн. дэнамінаваных рублёў, выручка ад рэалізацыі склала 19,8 млн. рублёў, прыбытак – 377 тыс. рублёў. Рэнтабельнасць – 2,2% (пры плане 0,8%). Ступень пакрыцця затрат рэалізацыяй таварнай прадукцыі – 103,8% ад задання.
– Дзякуючы падтрымцы магістралі азначаныя сельгаспрадпрыемствы могуць абнаўляць сваю матэрыяльна-тэхнічную базу, пашыраць вытворчыя магутнасці, – патлумачыла кіраўнік аддзела арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, гандлю і грамадскага харчавання Упраўлення Беларускай чыгункі Алена Лагацкая. – Карыстаючыся магчымасцю, віншую ўсіх аграрыяў сталёвай магістралі, жадаю спрыяльнага надвор’я ўвесь год і высокіх ураджаяў.

Інга МІНДАЛЁВА

Яндекс.Метрика