Наша почта

Падзяку кіраўніцтву Баранавіцкага аддзялення, яго прафсаюзнай арганізацыі, а таксама арганізацыі ветэранаў у сваім лісце выказвае старшыня савета ветэранаў Ваўкавыскага вузла Ганна Арлова.

«Хачу падзякаваць вам за клопат аб непрацоўных пажылых чыгуначніках. За тыя ўражанні, якія застаюцца ў памяці пасля сустрэч з лепшымі працаўнікамі прадпрыемстваў аддзялення, у тым ліку з ганаровымі чыгуначнікамі, а таксама з маладымі спецыялістамі. Уражваюць цяперашнія аб’ёмы працы, сучаснае абсталяванне цэхаў, сабраныя ў музеях экспанаты. Прыемна бачыць, як ідзе асваенне новай тэхнікі, рамонт і абнаўленне саставаў. Можна смела сказаць, што пасля нас працуе годная змена. Дзякуй за праграму «Забота», у якой увага надаецца кожнаму пенсіянеру і заўсёды можна атрымаць дапамогу. Добра працуюць клубы «Ветэран». Вельмі прыемна сустракацца з сябрамі ў вольнай абстаноўцы, абменьвацца навінамі і мець магчымасць разам падарожнічаць па Беларусі. Жадаю вам моцнага здароў’я, ажыццяўлення задуманага, заваёў новых вяршынь, натхнення, лёгкага вырашэння праблем і плённай працы», – піша Ганна Аляксандраўна.
Жанчына больш за 15 гадоў працавала на станцыі Ваўкавыск. З 2000 года ўзначаліла яе ветэранскую арганізацыю, а з 2009-га – савет ветэранаў Ваўкавыскага вузла. Мае званне «Ганаровы ветэран». Працу на магістралі, а таксама калег Ганна Арлова ўспамінае з цеплынёй і ўдзячная дарозе за выдатныя гады жыцця.

Обзор конфиденциальности

На этом сайте используются файлы cookie, что позволяет нам обеспечить наилучшее качество обслуживания пользователей. Информация о файлах cookie хранится в вашем браузере и выполняет такие функции, как распознавание вас при возвращении на наш сайт и помощь нашей команде в понимании того, какие разделы сайта вы считаете наиболее интересными и полезными.