Яскравы эпізод

Прадстаўнікі Лунінецкага чыгуначнага вузла з сем’ямі наведалі спаборніцтвы ІІ Еўрапейскіх гульняў.

Трыццаць прыхільнікаў здаровага ладу жыцця сталі гледачамі мультыспартыўнага форуму ў сталіцы Беларусі. Уражаныя прыгажосцю Мінска і веліччу абноўленага стадыёна «Дынама», яны захапляліся яркімі фарбамі міжнароднай падзеі. На спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы падтрымлівалі, зразумела ж, удзельнікаў беларускай нацыянальнай каманды.
Лунінецкія чыгуначнікі годна падрыхтаваліся: узялі з сабой сцягі Беларускай чыгункі і роднага горада.
У сталіцы яны знаёміліся з замежнымі спартсменамі, фатаграфаваліся з новымi сябрамi.
Жыхары Лунінеччыны далучыліся да сёлетняй галоўнай падзеі Беларусі і ўпісалі яшчэ адзін яскравы эпізод у святкаванне 135-годдзя адкрыцця руху на станцыі Лунінец. Вандроўка адбылася дзякуючы падтрымцы Аб’яднанай раённай прафсаюзнай арганізацыі Баранавiцкага аддзялення, якая аплаціла паездку ў сталіцу на камфартабельным аўтобусе.

Александр МАТОР,
старшыня прафкама лакаматыўнага дэпо Лунінец

Обзор конфиденциальности

На этом сайте используются файлы cookie, что позволяет нам обеспечить наилучшее качество обслуживания пользователей. Информация о файлах cookie хранится в вашем браузере и выполняет такие функции, как распознавание вас при возвращении на наш сайт и помощь нашей команде в понимании того, какие разделы сайта вы считаете наиболее интересными и полезными.