Час жніва
Услед за саўгасам «Рачкавічы» завяршылі ўборку збожжавых і зернебабовых культур працаўнікі СГП «Улішыцы-Агра», намалацілі 964 тоны.
Хутка фінішуюць і хлебаробы «Радзежскага», дзе, па інфармацыі на 16 жніўня, апрацавалі 95% палеткаў (сабралі 1,6 тыс.тон). Набліжаюцца да лідараў калектывы «Авангарда» (88%) і «Выдрэі» (84%). Пераадолелі экватар уборачнай кампаніі ў «Свіцязі» (63%).
Агульнымі намаганнямі ў шасці гаспадарках Беларускай магістралі намалацілі звыш 30 тыс. тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,1 ц/га (у «Рачкавічах» – 55,7 ц/га). Дзяржаве прададзена больш за 5 тыс. тон збожжа. Наперадзе – уборка бульбы, цукровых буракоў і кукурузы на зерне.
Інга МІНДАЛЁВА