Агульны каравай
Набліжаецца да фінішу ўборка збожжавых і зернебабовых культур у сельгасарганізацыях Беларускай чыгункі.
Па інфармацыі на 29 жніўня, ураджай сабралі з 9420 га (альбо амаль з 99% плошчаў). У гаспадарках «Рачкавічы», «Радзежскае», «Авангард» і «Выдрэя» азначаныя работы завершаны. За імі – «Свіцязь» і «Улішыцы-Агра», дзе на панядзелак паспелі апрацаваць 99,1% і 82,4% палеткаў адпаведна.
Агульнымі намаганнямі намалочана звыш 36 тыс. тон зерня (на 4 тыс. больш за паказчык мінулага года). Сярэдняя ўраджайнасць – 38,3 ц/га (летась была 34,2 ц/га). Найлепшых вынікаў дасягнулі ў саўгасе «Рачкавічы» (61,7 ц/га).
Рапс сабралі з 1,2 тыс. га (88% плошчаў), намалацілі амаль 3,4 тыс. тон з ураджайнасцю 27,4 ц/га (у «Рачкавічах» – 36,7 ц/га).