Пясняру – з падзякай

З дня нараджэння Якуба Коласа споўнілася 140 год. Гэту знакавую дату ўрачыста адзначылі і ў Лунінцы. Удзел у мерапрыемствах узялі і чыгуначнікі, у тым ліку старшыня прафсаюзнага камітэта мясцовага лакаматыўнага дэпо Аляксандр Матор.

Спачатку прадстаўнікі грамадскасці ўсклалі кветкі да помніка народнаму паэту (на фота), а потым адправіліся на тэматычную экскурсію ў сярэднюю школу № 2. Падчас віртуальнага падарожжа, падрыхтаванага вучнямі, госці прыгадалі імёны сваіх землякоў – пісьменнікаў, якія працягвалі і працягваюць справу вялікага пясняра беларускага народа і заснавальніка нацыянальнай літаратуры Якуба Коласа, і ўшанавалі іх памяць. Народны паэт Беларусі быў цесна звязаны з гэтым краем: з верасня 1911-га па май 1912-га Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч навучаў у Лунінцы дзяцей чыгуначнікаў. Асаблівую атмасферу мерапрыемству стварала мілагучная беларуская мова юных экскурсаводаў. Нягледзячы на тое, што сустрэча не прадугледжвала музычных фрагментаў, у душы кожнага яе ўдзельніка гучаў бессмяротны «Мой родны кут» у якасці духоўнага гімна Беларусі і падзякі народнаму пясняру.

Обзор конфиденциальности

На этом сайте используются файлы cookie, что позволяет нам обеспечить наилучшее качество обслуживания пользователей. Информация о файлах cookie хранится в вашем браузере и выполняет такие функции, как распознавание вас при возвращении на наш сайт и помощь нашей команде в понимании того, какие разделы сайта вы считаете наиболее интересными и полезными.