У лідарах – «Рачкавічы»

Стартавала пасяўная кампанія яравых культур у сельскагаспадарчых прадпрыемствах Беларускай чыгункі.

Па дадзеных на 18 красавіка, было засеяна амаль 600 га плошчаў, альбо 16% ад плана (ён складае больш за 3,7 тыс. га). Пачалі, натуральна, з ранніх яравых збожжавых і зернебабовых, пад якія сёлета адведзена каля 2,4 тыс. гектараў. Чвэрць гэтых тэрыторый ужо засеяна. У лідарах «Рачкавічы» (100%) і «Свіцязь» (50%).
Яравой пшаніцай засеяна 50 га (гэта 13% адведзеных пад яе палеткаў), ячменем – 415 (30%), аўсом – 82 (45%). Аднагадовымі травамі на зялены корм – 185 га (33%). Завяршаецца падкормка азімых збожжавых (92%).

Обзор конфиденциальности

На этом сайте используются файлы cookie, что позволяет нам обеспечить наилучшее качество обслуживания пользователей. Информация о файлах cookie хранится в вашем браузере и выполняет такие функции, как распознавание вас при возвращении на наш сайт и помощь нашей команде в понимании того, какие разделы сайта вы считаете наиболее интересными и полезными.