Май
Пн
20
2024

«Авангард» у авангардзе

Набліжаецца да фінішу ўборка збожжавых і зернебабовых культур у сельгасарганізацыях Беларускай чыгункі.

Па інфармацыі на 21 жніўня, ураджай сабралі з 6,7 тыс. га (альбо амаль з 89% плошчаў). У «Авангардзе» азначаныя работы ўжо завершаны. Фінішуе і саўгас «Рачкавічы», дзе на панядзелак паспелі апрацаваць 99,9% палеткаў.
Агульнымі намаганнямі намалочана амаль 28 тыс. тон зерня (у тым ліку ў «Рачкавічах» – 15,6 тыс. тон, «Авангардзе» – 8,4 тыс. тон). Сярэдняя ўраджайнасць склала 41,9 ц/га. Найлепшых вынікаў дасягнуў саўгас «Рачкавічы» (62,2 ц/га).
Завершана ўборка рапсу. З тэрыторыі ў 1,5 тыс. га сабралі 4,6 тыс. тон пры ўраджайнасці 30,5 ц/га (у «Рачкавічах» – 42,2).

Яндекс.Метрика