Май
Ср
29
2024

Нядбайнасць дорага каштуе

Сухое і сонечнае надвор’е змянілася пахаладаннем, а гэта падстава для многіх гаспадароў уласных дамоў пратапіць у хаце печку ці кацёл. У асенне-зімовы перыяд колькасць пажараў у жылым сектары павялічваецца, і не ў апошнюю чаргу – з-за недагледжаных печак і парушэння правілаў карыстання імі.

Штогод адбываюцца пажары ў лазнях, гаспадарчых пабудовах. А неасцярожнасць і абыякавасць людзей могуць прывесці не толькі да пажару і значных матэрыяльных страт, але і да чалавечых ахвяр. Адзначым найбольш тыповыя парушэнні, што бачаць ратавальнікі падчас абследвання жылля: печы з расколінамі, непатынкаваныя коміны, наяўнасць рэчаў на гарачых ляжанках, няспраўныя дзверцы печы, недастатковых памераў металічны ліст на падлозе.
Штодня з людзьмі праводзіцца прафілактычная работа: гэта і выступленні ў працоўных калектывах, і гутаркі на сходах і падчас праверак жылля, і артыкулы ў газетах – формаў работы шмат. Ці здолее чалавек прыслухацца – яго ўласны выбар. Зіма не пачуе апраўданняў нядбайных гаспадароў накшталт «не паспелі», «забыліся», «і так добра». Неасцярожнасць чалавека вядзе да бяды ў пераважнай колькасці выпадкаў пажараў. Улічвайце гэта і заўседы трымайце ў памяці тэлефоны службы ратавання – 101, 112.

Яндекс.Метрика