Веды для бяспекі

Работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць дзейнасць па навучанні работнікаў устаноў і прадпрыемстваў патрабаванням пажарнай бяспекі.

Адзін з відаў прафілактыкі пажараў, які ахоплівае шырокае кола насельніцтва, – гэта сустрэчы ў працоўных калектывах. Падчас візіту прадстаўнікі ратавальнага ведамства нагадваюць аўдыторыі аб асноўных мерах бяспекі на працоўных месцах і дома, прыводзяць рэальныя прыклады з жыцця, аналізуюць прычыны трагедый.
Важным элементам такіх мерапрыемстваў з’яўляецца дэманстрацыя алгарытму выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння, такіх як вогнетушыцель і пажарны кран, парадку выкліку службаў экстранага рэагавання пры ўзнікненні той ці іншай пазаштатнай сітуацыі, а таксама бяспечных умоў эвакуацыі.
Напрыканцы сустрэч ратавальнікі адказваюць на пытанні работнікаў прадпрыемстваў, тлумачаць, чым абгрунтаваны патрабаванні МНС і заклікаюць да іх непасрэднага захавання.

Обзор конфиденциальности

На этом сайте используются файлы cookie, что позволяет нам обеспечить наилучшее качество обслуживания пользователей. Информация о файлах cookie хранится в вашем браузере и выполняет такие функции, как распознавание вас при возвращении на наш сайт и помощь нашей команде в понимании того, какие разделы сайта вы считаете наиболее интересными и полезными.