Дзякуй за працу!
Прафесійнае свята заўтра будуць адзначаць і ў калектывах сельгасарганізацый Беларускай чыгункі.
Асноўныя сезонныя работы тут ужо завершаны. Агульны намалот збожжа склаў больш за 32,5 тыс. тон, сярэдняя ўраджайнасць – 42,3 ц/га. Добрых вынікаў аграрыі чыгункі дасягнулі і па іншых культурах. Напрыклад, рапса сабралі амаль 5 тыс. тон (31,5 ц/га), кукурузы на зерне – больш за 5,4 тыс. тон (101,8 ц/га), бульбы, якую між іншым засявалі толькі «Рачкавічы», саўгас атрымаў 551 тону з ураджайнасцю 275,5 ц/га. Літаральна ўчора завяршылі ўборку цукровых буракоў. Сабралі звыш 11 тыс. тон (334,8 ц/га).
Завершана сяўба азімых збожжавых культур. Працягваюцца работы па ўзаранні зябліва і нарыхтоўцы кармоў на зімова-стойлавы перыяд. Па інфармацыі на 13 лістапада, ужо назапашана звыш 43,3 тыс. тон кармавых адзінак (ці 109,5% ад плана), у тым ліку на адну ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы – 34,54 ц/га.
Віншуем калектывы сельгасарганізацый Беларускай чыгункі з прафесійным святам! Жадаем кожнаму работніку здароўя, добрага настрою і высокіх ураджаяў!