Бяспека дзяцей – на першым месцы

Работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прынялі ўдзел у агульнашкольных бацькоўскіх сходах.

На пачатку мерапрыемстваў ратавальнікі інфармавалі прысутных аб аператыўным становішчы з пажарамі ў краіне. Больш дэталёва яны спыняліся на трагічных выпадках, якія забралі жыцці маленькіх грамадзян у 2024 і 2025 гадах, акцэнтавалі ўвагу дарослых на папярэджанні пажараў з прычыны дзіцячага свавольства з агнём. Акрамя таго, нагадалі, што нельга пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду.
Прадстаўнікі МНС таксама нагадалі аб важнасці ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, бо наяўнасць такога важнага памочніка ў доме – гэта гарантыя захавання вашага жыцця.
Напрыканцы сустрэч ратавальнікі заклікалі бацькоў фарміраваць культуру бяспекі жыццядзейнасці ў дзяцей і быць станоўчым прыкладам для іх.