Вітаем лета!
У Кастрычніцкім раёне Мінска прайшло раённае мерапрыемства, прысвечанае Дню абароны дзяцей.
Адкрытая пляцоўка працавала на тэрыторыі раённага цэнтра пазашкольнай работы «Ветразь», на якой прадстаўнікі Кастрычніцкага РАНС і РУУС выставілі свае пункты актывацыі.
Падчас акцыі «Бяспечныя канікулы» ратавальнікі нагадалі малым і дарослым правілы паводзінаў на вадаёмах, у лесе, пры карыстанні электрапрыборамі і адкрытым агнём. Яны падрыхтавалі навучальныя зоны актывацыі, дзе ўдзельнікі маглі праверыць свае веды па бяспецы жыццядзейнасці, а таксама даведацца пра нешта новае.
Арганізатары прадэманстравалі дзецям спецыяльную тэхніку і абсталяванне. Наведвальнікі мерапрыемства змаглі прымерыць баявое адзенне пажарных, праверыць сваю трапнасць, збіваючы мяч вадзяным струменем, пабыць у ролі вадзіцеля пажарнай машыны і больш падрабязна даведацца пра інструменты, якія выкарыстоўваюцца пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

