Паўтарыць – не лішне
Лета для вучняў – гэта час адпачынку, цеплыні і радасці. І для таго, каб ён не азмрочыўся непрыемнасцямі, работнікі МНС наведваюць прышкольна-аздараўленчыя лагеры і нагадваюць хлопчыкам і дзяўчынкам правілы паводзінаў.
Мерапрыемствы ладзяцца ў рамках рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай акцыі «Бяспечныя канікулы».
Разам з інспектарамі МНС дзеці паўтараюць правілы паводзінаў на вадаёмах, вывучаюць знакі бяспекі, адказваюць на пытанні віктарыны, а таксама ўзгадваюць тэлефоны экстранных службаў. Замацаваць атрыманыя веды ім дапамагаюць навучальныя відэаролікі ад МНС.
Напрыканцы сустрэч хлопчыкі і дзяўчынкі дзякуюць ратавальнікам за пазнавальнае мерапрыемства і абяцаюць выконваць правілы бяспекі. У сваю чаргу, работнікі МНС запрашаюць навучэнцаў на экскурсію ў пажарныя часткі раёна.

